Наши рассылки



Люди обсуждают:




Сейчас на сайте:

Гостей: 18


Тест

Тест Склонны ли Вы плести интриги на работе?
Склонны ли Вы плести интриги на работе?
пройти тест


Популярные тэги:



Наши рассылки:

Женские секреты: знаешь - поделись на myJulia.ru (ежедневная)

Удивительный мир Женщин на myJulia.ru (еженедельная)



Подписаться письмом





Вандроўка па родным краі

Балоты вельмі часта называюць знакам Беларусі. Але ці так гэта? Бо каб стаць знакам, патрэбна стаць неад’емнай часткай, прыкметай культуры народа.

Паводле падання, балота – створана не Богам, а Д’яблам. Чорт хацеў, як Бог, стварыць свет, але падавіўся зямлёй, пачаў ванітаваць ёю, ад чаго і ўзнікла балота. Тым не менш, беларусы заўсёды ўспрымалі балоты як дадзенае Богам асяроддзе.У савецкі час сяляне касілі сена для сваіх кароў на балотах, бо больш прыдатныя месцы былі калгаснымі сенажацямі, а ўзімку балотны алешнік – крыніца дармавых дроваў.

Для калгасаў і саўгасаў балота – гэта патэнцыяльныя дадатковыя пасяўныя плошчы, а торф – паліва. І гэта было добра. Шкодзіла толькі празмернае захапленне ці то асушэннем, ці то торфаздабычай. А вынікам гэтага – парушэнне экалогіі.

Балоты маюць канкрэтныя заслугі перад гісторыяй. Дзякуючы пінскім балотам, Беларусь ацалела ад нашэсця мангола-татар у пачатку 13 стагоддзя, калі спякотным летам конныя войскі не змаглі змаху перайсці балоты, і тым самым далі час для абароны ад наступных нападаў. Балота было надзейнай схованкай для людзей, якія хаваліся ад акупантаў у гады ВА вайны.

Варта згадаць пра нашы замкі. Яны будаваліся не проста ў нізіннай мясцовасці, як у Еўропе, а сярод балота. Крэўскі замак, Лідскі замак – яскравы таму прыклад, апошні быў захоплены аднойчы ў 14 ст.зімой, калі балота замёрзла.

Ізаляцыя людзям на балоце, хутчэй за ўсё, падабалася, паколькі балотным паселішчам не ставала зямлі, вытворчая дзейнасць трымалася на нечым іншым, стымулявала рамесніцтва, прадпрымальніцкую дзейнасць. Так, у вёсцы Гарадная, што ў Столінскім раёне, сфармаваўся ганчарны цэнтр з адметнымі традыцыямі. Дзяўчаты там нават не ішлі замуж за хлопца, які не ўмеў ляпіць гаршкоў.

Балотная глеба – гэта не стаптаная зямля. Яна няпэўная: станавіся ды азірайся. Вядома, што ландшафт уплывае на фармаванне нацыянальнага характару народа. Таму абачлівасць ёсць у характары беларусаў. Яны не спяшаюцца давярацца іншым ці спадзявацца на шчасце. Беларусы аглядаюцца і абдумваюць кожны свой крок: а раптам там дрыгва? Балота дапамагло беларусам выжыць.

З аднаго боку, на балоце нельга пабудаваць нічога трывалага, але балота немагчыма знішчыць. Засыпанае ў адным месцы, яно абавязкова ўзнікае, нібы з ніадкуль, у іншым. І калі яно такім чынам характарызуе беларусаў і іхні лёс, то ў нас ёсць прычыны быць аптымістамі, а не пакрыджанымі, хоць часта слова “балота”ўжываецца ў абразлівым значэнні, асабліва што датычыцца калектыву людзей.



Марина Богородь   11 января 2011   1795 0 4  


Рейтинг: +1








Комментарии:

Helena Bel # 11 января 2011 года   +4  
Спасибо за рассказ Из него следует, что болото является национальным символом Белоруссии и символично то, что белорусов как нацию немагчыма знiшчыць!!!
Марина Богородь # 12 января 2011 года   +1  
то белорусов как нацию немагчыма знiшчыць!!!
аминь
maruj # 12 января 2011 года   +2  
Национальным символом Белоруссии не болото. Не знаю почему такое мнение сложилось. Белорусь - леса , озёра и реки. Кстати рек более 20 тысяч А Нарочанские озера., а Браславские озера? Их нужно видеть. Приезжайте!
Марина Богородь # 13 января 2011 года   0  
Сінявокая Беларусь


Оставить свой комментарий


или войти если вы уже регистрировались.