Наши рассылки



Люди обсуждают:




Сейчас на сайте:

Гостей: 30


Тест

Тест Здоровый ли образ жизни ты ведешь?
Здоровый ли образ жизни ты ведешь?
пройти тест


Популярные тэги:



Наши рассылки:

Женские секреты: знаешь - поделись на myJulia.ru (ежедневная)

Удивительный мир Женщин на myJulia.ru (еженедельная)



Подписаться письмом





Беларускі алфавіт. Вымаўленне. Урок 1

БЕЛАРУСКІ АЛФАВІТ

Сучасная беларуская мова выкарыстоўвае традыцыйную для ўсходнеславянскіх моў графічную сістэму, якая называецца кірыліца (паводле імя яе стваральніка манаха Кірылы). Аднак у розныя часы паралельна з кірыліцай выкарыстоўвалася таксама арабская вязь (татарамі, якія аселі на беларускіх землях; кнігі, напісаныя па-беларуску арабскай вяззю, называюцца кітабы) і лацінка. Лацінкай да цяперашняга часу друкуюцца некаторыя перыядычныя выданні, аднак афіцыйна гэтая графіка не выкарыстоўваецца.

У беларускім алфавіце 32 літары.

А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ў Ф Х Ц Ч Ш Ы Ь Э Ю Я

Акрамя таго, у беларускай мове ёсць два дыграфы (знакі з дзвюх літар, якія абазначаюць адзін гук): ДЗ і ДЖ. Размова пра іх пойдзе ніжэй.

Заўвагі:

1. У беларускай мове 10 літар абазначаюць галосныя гукі (як і ў рускай). Гэта літары:
А, Е, Ё, І, О, У, Ы, Э, Ю, Я. Пра асаблівасці вымаўлення гукаў – у наступным уроку.

2. У беларускай мове няма літары Ъ, замест яе выкарыстоўваецца апостраф: ’ (коска зверху за літарай)*. Апостраф літарай не з’яўляецца. Такім чынам, у беларускай мове толькі адна літара не мае гука – Ь (мяккі знак).

* Калі гаворка ідзе пра гукі, апостраф абазначае мяккасць. У словах жа выконвае тую ж функцыю, што і Ъ у рускай мове.

3. Астатнія літары абазначаюць зычныя гукі.

4. У беларускай мове ёсць літара Ў, якая абазначае зычны гук, блізкі па вымауленні да англійскага [w]. Літара называецца “у кароткае” або “у нескладовае”. ЗАПОМНІЦЕ: Ў абазначае зычны гук! Пра асаблівасці напісання Ў – у наступных уроках.

5. У беларускай мове няма літары Щ і, адпаведна, няма гука, які гэта літара абазначае (доўгі мяккі ш). У беларускай мове замест гэтага гука выкарыстоўваецца спалучэнне гукаў [шч] і на пісьме адлюстроўваецца менавіта спалучэннем літар, а не адной, як у рускай мове.

6. Калі за зычнай літарай* стаяць галосныя а, о, у, ы, э, то зычныя вымаўляюцца цвёрда.

Калі ж за зычнай ідуць е, ё, і, ю, я, ь, то зычныя вымаўляюцца мякка.

* Шчыра кажучы, літары не дзеляцца на зычныя і галосныя. Гэта дзяленне для гукаў. Але для зручнасці мы будзем выкарыстоўваць гэтыя спалучэнні – зычныя літары, галосныя літары.

7. Гукі ж, ш, ч, дж, р заўсёды цвёрдыя, вымаўляюцца цвёрда, за літарамі, якія іх абазначаюць, не могуць стаяць літары е, ё, і, ю, я, ь. Гэта зацвярдзелыя гукі.
Зацвярдзелым з’яўляецца ў беларускай мове і гук Ц. Аднак адная і тая ж літара (ц) выкарыстоўваецца для абазначэння зацвярдзелага гука [ц] і для мяккага гука [ц’], які адпавядае ў рускай мове мяккаму Т (так званае цэканне, аб гэтым ніжэй).

8. У беларускай мове няма мяккіх гукаў д і т. Пры памякчэнні яны чаргуюцца з дз і ц’ (мяккім ц), што таксама адлюстроўваецца на пісьме. Нарыклад, рускае слова “дед” па-беларуску пішацца “дзед”, рускае “тёплый” па-беларуску “цёплы”. Гэтыя з’явы называюцца дзэканне і цэканне адпаведна.

9. Гук [г] у беларускай мове фрыкатыўны. Гэта значыць, што вымаўляецца ён як, напрыклад, [h] у лацінскай ці нямецкай мовах або як [г] ва ўкраінскай мове ці паўднёва-рускіх гаворках.

Выбухны [g] (менавіта так я буду яго абазначаць, калі буду тлумачыць вымаўленне якіхсьці слоў) сустракаецца ў літаратурнай мове рэдка, ў асноўным у словах польскага паходжання. “Выбухны” – гэта як у літаратурнай рускай мове.

10. Гук О (калі абазначаецца літарай О і літарай Ё) заўсёды націскны, напрыклад:

бярОза, дОбра, цЁплы, калЁсы (телега).



Марина Богородь   15 октября 2009   19862 0 3  


Рейтинг: +1








Комментарии:

Руслёна # 3 ноября 2009 года   +1  
Мариночка, спасибо за алфавит, это здорово!Но, опять же, все пояснения у вас на белорусском, как понять?
Марина Богородь # 3 ноября 2009 года   +1  
Вы знаете, а я и не смогу сама перевести Я учитель белорусского, и всё это знаю только на белорусском. Совсем не знаю, как звучит по-русски. Прошу прощения
Руслёна # 4 ноября 2009 года   +1  


Оставить свой комментарий


или войти если вы уже регистрировались.